Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў заклікаў прэзідэнта ЗША Барака Абаму да больш актыўнага ўдзелу ў вырашэнні канфлікту на ўсходзе Украіны. Пра гэта ішла гаворка ў іх тэлефоннай размове, перадае прэс-служба казахскага лідара.

«Прэзідэнт Казахстана выказаў просьбу на адрас свайго амерыканскага калегі пра больш актыўнае падключэнне да пошуку кампрамісу па ўкраінскім пытанні», — сказана ў паведамленні.

Назарбаеў таксама праінфармаваў Абаму аб тым, што ён асабіста займаецца гэтым пытаннем, якое можа вырашыцца шляхам перамоў на ўзроўні кіраўнікоў Украіны, Расіі, Германіі і Францыі.

Акрамя таго, прэзідэнт Казахстана адзначыў, што эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Расіі ўплываюць і на цэнтральнаазіяцкі рэгіён.

У сваю чаргу Абама запэўніў Назарбаева, што з'яўляецца прыхільнікам дыпламатычнага вырашэння сітуацыі ва Украіне, падкрэсліўшы, што для гэтага, у першую чаргу, неабходна выкананне мінскіх дамоўленасцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?