У сталічным доме кіно ад сёньня — абяцаны працяг сэансаў экспэрымэнтальнага кіно ад InterFilmWostok.

Гледачам менскага Дому кіно ў рамках праграмы «Кроткае замыканьне» №2 будуць паказаныя кароткамэтражныя работы вытворчасьці вышэйшых кінашкол Бэрліна, Гамбургу, Кёльна, Мюнхена.

Арганізатары ўключылі ў праграму экспэрымэнтальныя, анімацыйныя, музычныя фільмы. У гутарцы з журналістамі кіраўнік InterFilmWostok у Беларусі Валер Канішчаў расказаў, што хоча, каб «менскі глядач даведаўся, адкуль бяруцца Тыквэры й Фасбіндэры, таму што менавіта з такіх кіншколаў пачынаюць сваю кар’еру вядомыя потым на ўвесь сьвет нямецкія рэжысэры».

13 лістапада перад Старым Новым Годам праграму «Кароткага замыканьня» завершыць InterFilmWostok‑party, прысьвечанае чатырохгодзьдзю праекта ў Беларусі. Зорнымі ўдзельнікамі кінавечарыны будуць госьці з Санкт‑Пецярбургу — музыкі гурта «Дай пісталет!» з сваім лідэрам MiKi MC.

З выкарыстаньнем інфармацыі puls.by

Глядзі яшчэ:
Дзе яшчэ можна пабачыць такі абкураны фільм як пра лыжку якая любіла есьці агуркі і піўную накрыўку з ножкамі-бычкамі... (Блоґ zdanik)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0