Аляксандр Лукашэнка арыентуе ўрад на захаванне дасягнутай па выніках 2014 года тэндэнцыі перавагі ў росце прадукцыйнасці працы над заробкамі.

Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння, прымаючы з дакладам прэм'ер-міністра краіны Андрэя Кабякова.

Лукашэнка звярнуў увагу Кабякова на неабходнасць адыходу ад кабінетнага стылю працы і канцэнтрацыі на матэрыяльнай вытворчасці і нарошчванні экспарту.

«Вакол гэтага мы будзем будаваць усю працу», — падкрэсліў Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што мае намер захаваць такую форму працы, калі на яго ўзроўні разглядаецца 2-3 вострыя праблемныя эканамічныя пытанні.

Прэм'ер-міністр паведаміў аб папярэдніх выніках работы эканомікі ў 2014 годзе. Так, паводле яго слоў, тэмп росту ВУП склаў 101,6%. Ён са шкадаваннем заўважыў, што гэта менш пазначанага прагнозам (103,3%), аднак некалькі вышэй, чым у суседзяў.

«У цэлым сітуацыя няпростая, і тэмпы росту эканомікі не маглі б нас задавальняць, калі б не тая сітуацыя, якая складваецца цяпер на знешніх рынках», — сказаў Андрэй Кабякоў.

Ён адзначыў, што ў Беларусі выкананы прагноз па сальда знешнеэканамічнай дзейнасці. Пры прагнозе ў 0,1% ад ВУП папярэдне сальда складае каля $ 600 млн па метадалогіі плацёжнага балансу Нацбанка.

Паводле слоў прэм'ер-міністра, 6 рэгіёнаў краіны, за выключэннем Магілёўскай вобласці, прадэманстравалі рост валавога рэгіянальнага прадукту. Пры гэтым Віцебская, Гродзенская і Мінская вобласці выканалі прагнозныя паказчыкі.

Ёсць пэўны рост і прамысловай вытворчасці - на 1,9%.

Як адзначыў кіраўнік урада, шмат у чым гэта звязана з актывізацыяй работы калійнай вытворчасці, апрацоўчай прамысловасці, а таксама дзякуючы прынятым мерам па дыверсіфікацыі паставак на знешнія рынкі. У пэўнай часткі назіраецца павелічэнне паставак на ўнутраны рынак - тэмп росту 100,4%.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу на тое, што адчувальны эфект далі тыя галіны, у якіх была праведзена мадэрнізацыя, у прыватнасці дрэваапрацоўка, цэлюлозна-папяровая галіна, хімічная прамысловасць.

Што тычыцца складскіх запасаў, то па выніках года яны склалі 75,8% ад аб'ёму прамысловай вытворчасці, што вышэй, чым запланавана. Тым не менш на пачатак года складскія запасы гатовай прадукцыі зніжаны на $ 1,3 млрд, што, на думку прэм'ер-міністра, таксама з'яўляецца некаторым вынікам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?