Плацёжны сэрвіс PayPal прыпыніў фінансавыя паслугі для крымчукоў, бо «робіць усё магчымае, каб адпавядаць заканадаўству па ўсім свеце». Сэрвіс абяцае вярнуць грошы на банкаўскія рахункі альбо іншымі спосабамі, паведамляюць «Ведомості».

Сетка кантэкставай рэкламы Google AdSence грошы не верне, бо «кампаніі забаронена здзяйсняць выплаты будзь-каму ў Крыме, што ўжо зараз тэхнічна немагчыма, бо многія міжнародныя банкі перасталі здзяйсняць плацяжы», піша ТАСС. Акаўнты карыстальнікаў з Крыма будуць закрытыя.

Наступным сэрвісам Google, якога пазбавяць крымчукоў, стане каталог праграм, фільмаў, музыкі і кніг Google Play. Загрузка праграм, што лічыцца экспартам, стане немагчымай для крымчукоў з 1 лютага. Бясплатныя сэрвісы, кшталту пошты, пошуку ці картаў, працягнуць працу ў Крыме.

Раней кампанія Apple адключыла акаўнты распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння з Крыма.

У сувязі з санкцыямі крымчукі згубілі і доступ да сэрвісу дыстрыбуцыі гульняў Steam. Кампанія афіцыйна не абвяшчала пра падтрымку санкцый, але ў паведамленні карыстальнікам, што спрабуюць нешта набыць у Steam, з’яўляецца тэкст пра немагчымасць пакупкі праз гандлёвыя санкцыі ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?