Суперзямля 55 Cancri e. Выява NASA/JPL-Caltech/R. Hurt

Суперзямля 55 Cancri e. Выява NASA/JPL-Caltech/R. Hurt

З дапамогай «лазернага кавадла» навукоўцы стварылі матэрыю, што па сваіх уласцівасцях нагадвае матэрыю з глыбінных пластоў буйных суперземляў і нават ядзер газавых гігантаў.

У глыбіні суперземляў пры экстрэмальнай шчыльнасці, высокім ціску і вялікай тэмпературы матэрыялы мяняюць свае фізічныя ўласцівасці. Матэрыялы, якія мы прывыклі бачыць цвёрдымі, там будуць плавіцца.

Галоўным элементам навуковай працы стаў рэдкі на Зямлі матэрыял стышавіт, крышталі якога можна знайсці толькі на дне вулканічных кратараў. Празрысты і надзвычай трывалы да высокіх тэмператур і ціску, ён узнікае з кварцавага пяску пры падзенні метэарытаў.

У 2014 годзе нямецкі навуковец Наталля Дубравінская вынайшла спосаб атрымліваць стышавіт у лабараторных умовах. Цяпер была атрыманая дастатковая яго колькасць для эксперыментаў на «лазерным кавадле».

***

Суперземлі — клас планет, што па масе знаходзяцца паміж Зямлёй і Нептунам, яшчэ не газавых гігантаў. Першая суперзямля была знойдзеная ў 1991 годзе блізу пульсара PSR B1257+12 у сузор’і Дзевы, яна жа была першай адкрытай экзапланетай (планетай за межамі Сонечнай сістэмы) у гісторыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?