Reuters.com

Reuters.com

Украіна зможа імпартаваць з Еўрасаюза да 40 млн кубаметраў газу ў дзень замест цяперашніх 31,5 млн, гаворыцца ў паведамленні Еўракамісіі. У «Нафтагазе» мяркуюць, што пастаўкі еўрапейскага газу ўжо ў гэтым годзе змогуць забяспечыць 60% патрэб краіны ў імпарце газу.

Як паведаміў у чацвер кіраўнік «Нафтагаза» Андрэй Колабаў у інтэрв'ю агенцтву Reuters.com, ужо ў гэтым годзе Украіна зможа давесці тэхнічную магчымасць прапампоўкі газу з Еўропы да 90% патрэбы краіны.

Паводле яго слоў, за некалькі гадоў Кіеў можа скараціць долю закупкі раcійскага прыроднага газу, і ён будзе складаць толькі да адной траціны ўсяго ўкраінскага газавага імпарту.

«Еўрапейскі рынак вельмі моцна змяніўся. Спробы манапалізаваць рынкі больш не працуюць», — сказаў ён.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заявіў, што ў бліжэйшы час плануецца дасягнуць пагаднення са Славакіяй па транспарціроўцы 100 млрд кубаметраў газу ў год.

У 2014 годзе Украіна атрымала з краін ЕС каля 5 млрд кубаметраў газу.

Але эксперты галіны па-рознаму ацэньваюць такую магчымасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?