«Паважаныя сябры Кіраўнічай Рады,

гэта ліст накіраваны вам па выніках абмеркаванняў, праведзеных у рамках канферэнцыі «Беларускі ЕГУ: пасля дзесяці гадоў у Літве», арганізаванай Студэнцкім прадстаўніцтвам і Асацыяцыяй выпускнікоў ЕГУ, якая прайшла ў Вільні 9—10 студзеня 2015.

Маючы перад сабой мэту паспрыяць як стабілізацыі фінансавага становішча, так і якаснага развіцця нашай альма-матэр,

мы хацелі б настаяць на тым, каб сярод вашых крыніц інфармацыі пра падзеі ва ўніверсітэце былі і студэнты.

Акрамя таго, неабходна адзначыць, што мы высока цэнім жаданне адміністрацыі універсітэта аб'яднаць беларускае і заходняе прадстаўніцтва ў кіраўнічых структурах, бо рознабаковасць ідэй - гэта кутні камень творчасці і прагрэсу ў сучасным глабалізаваным акадэмічным свеце, а

захаванне беларускай ідэнтычнасці універсітэта з'яўляецца неабходнай умовай падтрымання жыцця праекта.

Разумеючы і высока ацэньваючы ваш ўклад у развіццё ЕГУ на працягу многіх гадоў, а асабліва ваша жаданне рэфармаваць ЕГУ і зрабіць яго канкурэнтаздольнай адукацыйнай установай, якая адказвае на сённяшнія выклікі і трэнды ў сферы вышэйшай адукацыі, студэнты і выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта з павагай просяць вас аб наступным:

1. Уключыць прадстаўніка студэнтаў і выпускнікоў у працэс выбару рэктара з правам голасу;

2. Вярнуцца да першапачатковай канцэпцыі змяшанага беларускага і заходняга кіравання;

3. Зрабіць больш празрыстай ўсю кіраўнічую структуру універсітэта згодна з еўрапейскім стандартам», — адзначаецца ў лісце.

* * *

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт быў адкрыты ў Мінску ў 1992 годзе. У 2004 годзе беларускія ўлады, незадаволеныя самастойнасцю яго кіраўніцтва, закрылі ВНУ. У 2005 годзе ЕГУ аднавіў працу ў Вільнюсе ў статусе беларускага ўніверсітэта ў выгнанні. У ВНУ вучыцца каля 1.500 студэнтаў, пераважна з Беларусі.

Да 1 сакавіка ЕГУ мае выбраць рэктара. Сярод найбольш верагодных кандыдатаў — 67-гадовы фізік Аляксандр Мілінкевіч — адзін з лідараў беларускай грамадзянскай супольнасці, 44-гадовая філосаф Таццяна Шчытцова, выкладчыца ЕГУ, рэдактарка яго часопіса «Топос» і 66-гадовы Дэвід Полік (ЗША), выканаўца абавязкаў рэктара ЕГУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0