З-за абстрэлаў Марыупаля, якія здзейснілі прарасійскія баевікі 24 студзеня, павінна быць неадкладна склікана пасяджэнне Рады бяспекі ААН.

Пра гэта прэм’ер-міністр Украіны Арсень Яцанюк заявіў падчас пасяджэння аператыўнага штаба па сітуацыі ў Марыупалі.

«Я склікаў сустрэчу паслоў Вялікай сямёркі і паслоў краін-членаў Рады бяспекі ААН. Мы заклікаем нашых заходніх партнёраў і сяброў РБ ААН неадкладна склікаць пасяджэнне Рады бяспекі ААН», - заявіў Яцанюк.

«Расея парушае не толькі Мінскія пагадненні, але і базавыя прынцыпы міжнароднага права і чалавечнасці», — заявіў Яцанюк.

Пры гэтым падчас селектарнай нарады з мэрам Марыупаля і кіраўніком аблУМУС Данеччыны, Яцанюк заявіў: «Патрабую доказаў дачынення баевікоў да абстрэлаў па ўказанні РФ, мы павінны паказаць нашым міжнародным партнёрам бясспрэчныя доказы злачынства супраць мірных грамадзян Украіны».

«Яны (датычныя да злачынства) павінны быць асуджаныя ў Гаазе», - заявіў Яцанюк.

Як паведаміў прадстаўнік Украіны ў РБ ААН Юрый Сяргееў, Украіна тэрмінова рыхтуе поўную інфармацыю аб нападах тэрарыстаў на Марыупаль для кіраўніцтва ААН і Рады бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?