11.01.2008 / 20:59

Міністар Радзькоў: Для посьпеху ў жыцьці неканечне мець вышэйшую адукацыю 34

У краіне не хапае рабочых кадраў і існуе «перавытворчасьць спэцыялістаў з вышэйшай адукацыяй», паведаміў 11 студзеня ў Менску журналістам міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў.


Аляксандар Радзькоў

У краіне не хапае рабочых кадраў і існуе «перавытворчасць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй», паведаміў 11 студзеня ў Мінску журналістам міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў перад пачаткам рэспубліканскай нарады работнікаў сістэмы адукацыі «Аб развіцці сістэмы агульнай і сярэдняй адукацыі».

Міністр зазначыў, што яго ведамства «арыентуе кіраўніцтва школ на тое, што галоўная задача адукацыйнага працэсу не паступленне выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы, а ўладкаванасць дзяцей пасля школы». «Хтосьці павінен паступіць у ВНУ, хтосьці — у вучылішча, а хтосьці — пайсці працаваць», — лічыць А.Радзькоў.

Важна зразумець, заявіў міністр, што для дасягнення поспеху ў жыцці неабавязкова мець вышэйшую адукацыю.

Паводле слоў А.Радзькова, сёння патрэбны адукаваныя рабочыя з веданнем іспанскай, кітайскай моў. Аднак іспанскую мову ў краіне вывучаюць «толькі 1.700 вучняў». «У нас ёсць вялікія інтарэсы ў Венесуэле, Кітаі. Рабочыя з Беларусі, якія адправяцца ў Венесуэлу, павінны ж там неяк размаўляць. Такім чынам, мы ставім задачу для базавай школы, каб яе выпускнікі валодалі на размоўным узроўні адной з еўрапейскіх ці ўсходніх моў», — заявіў міністр.

Каб рэгуляваць колькасць вучняў, якія ідуць у 11‑ты і 12‑ты клас з мэтай паступлення ў ВНУ, А.Радзькоў не выключае прымянення «адміністрацыйнага рэсурсу з мэтай абмежавання колькасці вучняў, якія пасля базавых 10 класаў будуць працягваць навучанне ў 11‑х і 12‑х класах».

Дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі Генадзь Пальчык дапоўніў, што працэс пераходу з базавай у сярэднюю школу «павінен быць кіраваны», паколькі можна надарыцца сітуацыя, «калі ў вучылішчы ніхто не будзе ісці».

Разам з тым міністр адукацыі выказаў апасенне, што калі абмежаваць колькасць вучняў у 11‑х і 12‑х класах «з мэтай атрымання імі рабочых спецыяльнасцей у ПТВ і каледжах, то многія будуць шукаць спосабы атрымання вышэйшай адукацыі за мяжой, у Расіі ў прыватнасці».

Алена Спасюк, БелаПАН

0
Danik / Адказаць
11.01.2008 / 21:05
ВСЁ КАК ПРИ СОВЕТСКОЙ ВЛАСТИ, НО УЖЕ В ОТКРЫТУЮ!
0
Scooter / Адказаць
11.01.2008 / 21:15
"Міністр зазначыў, што яго ведамства «арыентуе кіраўніцтва школ на тое, што галоўная задача адукацыйнага працэсу не паступленне выпускнікоў у вышэйшыя навучальныя ўстановы, а ўладкаванасць дзяцей пасля школы»." -- тыповая акупанцкая палітыка! Акупацыйнаму рэжыму не патрэбныя спэцыялісты з вышэйшай адукацыяй, яго мэта - выхаваньне рабсілы для абслугі сваіх маскальных гаспадароў! Гэта яшчэ адно пацьверджаньне рацыі Пазьняка, які неаднойчы казаў пра сучасны рэжым унутранай акупацыі!
0
фэномэнан / Адказаць
11.01.2008 / 21:51
Гадуйся быдла, расьци и буйней!
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру