У апошнія месяцы ў краіне было выкрадзена больш за 20 дзяцей. Многія з выкрадзеных былі знойдзеныя забітымі і знявечанымі.

Улады асцерагаюцца, што дзяцей выкрадаюць з мэтай ахвярапрынашэння.

Міністр па справах сям'і Эн Дэзірэ Улато сказала, што мясцовыя органы ўлады павінны ўзмацніць меры бяспекі вакол школ і гульнявых пляцовак, а бацькі — больш дбайна сачыць за дзецьмі.

Паводле яе слоў, Кот-д'Івуар перажывае зусім новы від злачынстваў.