Учора, 25 студзеня, знаходзячыся ў Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія), прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў тэлефонныя перамовы з віцэ-прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Джо Байдэнам, старшынёй Еўрапейскай Рады Дональдам Тускам, Высокім прадстаўніком Еўрапейскага Саюза па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Федэрыкай Магерыні.

Як паведамляе прэс-служба Парашэнкі, ён дасягнуў дамоўленасці аб неабходнасці правядзення перамоваў у Жэнеўскім фармаце з удзелам Злучаных Штатаў Амерыкі, Еўрапейскага Саюза, Украіны і Расійскай Федэрацыі.

«Увесь свет сёння ўскалыхнула жудасная трагедыя ў Марыупалі. Тэрарыстычная атака забрала дзясяткі ўкраінскіх жыццяў, параненыя больш за сотню нявінных людзей, у тым ліку і дзеці. Зло будзе пакарана», — заявіў Парашэнка падчас свайго адлёту з Саудаўскай Аравіі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?