Палкоўнік ФСБ Ігар Гіркін (Стралкоў), кіраўнік першых штурмавых атрадаў «ДНР», у эфіры адной з расійскіх праграм прызнаўся, што «апалчэнцы» збіралі дэпутатаў Крыма галасаваць за аддзяленне ад Украіны.

«Я ў Крыму быў з 21 лютага. На бок насельніцтва перайшоў толькі «Беркут», астатнія МУС знаходзіліся пад уладай Кіева і выконвалі яго загады. Так, выконвалі неахвотна, абы-як. Я ўбачыў, што ніякай падтрымкі органаў дзяржаўнай улады ў Сімферопалі, дзе я канкрэтна знаходзіўся, не было. Дэпутатаў збіралі апалчэнцы, што ўжо там казаць. Каб загнаць іх у залу, каб яны прынялі. Так, я быў адным з камандзіраў гэтых апалчэнцаў. Пра войска я наогул не кажу: яно як падпарадкоўвалася Кіеву, так і працягвала падпарадкоўвацца. Таксама неахвотна, я вёў перамовы, іх пачынаў. Большая частка падраздзяленняў засталася верная Кіеву і выйшла з тэрыторыі Крыма», — расказаў Гіркін.

Нагадаем, 6 сакавік 2014 парламент Крыма «аднагалосна прагаласаваў» за ўступленне ў склад Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0