Фота Shutterstock

Фота Shutterstock

Курч — даволі распаўсюджаная з'ява. Боль пры гэтым выкліканы раптоўным міжвольным скарачэннем адной або некалькіх цягліц.

Вельмі часта курчы адчуваюцца на цягліцах ног. Іх працягласць звычайна ад некалькіх секунд да некалькіх хвілін.

Дакладныя прычыны курчу медыцынай да канца так і не вывучаныя, але ёсць фактары рызыкі, якія прыводзяць да гэтай з'явы.

Часта курчы ўзнікаюць падчас або адразу пасля працяглай фізічнай актыўнасці, асабліва калі ёй не папярэднічае абавязковы для цягліц разагрэў.

Прычынай можа быць таксама абязводжванне і дэфіцыт мінеральных соляў у выніку значнага аддзялення поту.

Курчы ўзнікаюць пасля фізічных практыкаванняў (асабліва курч ног) у выніку недастатковай цыркуляцыі крыві ў цягліцах, як гэта часта бывае ў выпадку атэрасклерозу.

Лішняя вага і некаторыя віды лекаў таксама могуць прывесці да курчаў.

Аднак часта мышцы зводзіць курчам нават у стане спакою, часта ноччу, падчас сну.

Прычына гэтага, хутчэй за ўсё, у дэфіцыце калію, кальцыю ці магнію. Хоць часам курчы не што іншае, як прыкмета паталагічнага стану значна больш сур'ёзнага (анемія, сціск нерва, дыябету, хранічнай гіпаглікеміі).

Першая дапамога падчас курчу:

• Расцяжэнне цягліцы і масаж балючага ўчастку, з мэтай садзейнічаць паслабленню цягліц.

• Халодны кампрэс на цягліцу, да поўнага яе расслаблення.

• Гарачы кампрэс на балючыя ўчасткі, калі боль пасля курчу застаецца.

• Лімон: Для лячэння курчаў ног, якія ўзнікаюць пасля напружанай трэніроўкі, выпіце шклянку вады з лімонам, дадаўшы трохі солі.

Як пазбавіцца ад курчаў?

Рэкамендуецца дыета, багатая вітамінамі і мінераламі: зялёная ліставая гародніна, шпінат, рыба, тофу («соевы твораг»), арэхі, малако, ёгурт, бананы, цэлае зерне злакавых раслін, насенне кунжуту і сланечніка.

Карысныя таксама экстракты некаторых раслін: конскага каштана, гамамеліса, гінкга.

Піце шмат вады перад, падчас і пасля любой фізічнай актыўнасці.

Забяспечвайце належны разагрэў цягліцы перад кожным сілавым практыкаваннем.

Зрабіце некалькі практыкаванняў на расцяжку перад сном (калі курчы, як правіла, з'яўляюцца ўначы).

Ужывайце прэпараты калію або магнію, калі дыета не ў стане пакрыць патрэбы.

У выпадку частых курчаў іх лячэнне (а таксама прафілактыка) прызначаецца пасля абследавання і кансультацыі з доктарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?