Фото БелаПАН.

У Беларусі 26 студзеня будзе воблачна з праясненнямі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

У асобных раёнах краіны пройдзе невялікі снег. На заходняй тэрыторыі Беларусі чакаюцца слабыя туман і галалёд, месцамі на дарогах краіны — галалёдзіца. Вецер будзе пераменных напрамкаў слабы.

Тэмпература паветра на працягу сутак — ад 0 да мінус 6 градусаў. Ноччу па ўсходзе краіны прагназуецца мароз да 7—10 градусаў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?