За мінулыя суткі тэрарысты «ЛНР» правялі 44 абстрэлы, два мясцовых жыхара загінулі.

Баевікі прымянялі артылерыю, сістэмы залпавага агню «Град», мінамёты, танкі, перадае афіцыйны сайт кіраўніка Луганскай вобласці Генадзя Маскаля.

У пасёлку Троіцкае ад выбуху мінамётнай міны, выпушчанай казакамі так званага «Усевялікага войска данскога», загінуў 58-гадовы мужчына.

У Папаснай ад аскепкаў рэактыўнага снарада з «Граду» смяротныя раненні атрымаў 50-гадовы мясцовы жыхар.

Па стане на 11.00 нядзелі ў традыцыйна гарачых кропках вобласці адносна спакойна.

«Поўнага зацішша няма, аднак інтэнсіўнасць абстрэлаў зменшылася. Прычына, хутчэй за ўсё, густы туман», — дадаў Маскаль.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?