Пад Віцебскам пажарныя ліквідавалі загаранне цеплавоза чыгуначнага складу, паведамілі ў абласным упраўленні МНС Беларусі.

«Сёння ноччу паступіла паведамленне аб загаранні цеплавоза №3551 грузавога чыгуначнага саставу №9202, які сфарміраваны з 111 вагонаў, на чыгуначнай станцыі Княжыцы ў Віцебскім раёне», — распавялі ў абласным упраўленні.

У выніку пашкоджана электраправодка рухавіка цеплавоза, пластыкавая часткі машыннага аддзялення. Пацярпелых няма, затрымкі ў руху цягнікоў не адбылося. Прычына пажару высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?