На 6-м этапе Кубка свету па біятлоне ў італьянскім Антхольцы жаночая зборная Беларусі (Скардзіна, Крыўко, Пісарава, Домрачава) заняла 6-е месца ў эстафеце, адстаўшы на 1 хвіліну 18,2 секунды ад пераможцаў зборнай Германіі.

Другое месца заняла зборная Чэхіі. Украіна — трэцяя. Расія — 4-я, Францыя — 5-я.

Кубак свету ў Антхольцы адзнаменаваўся трыумфам Дар'і Домрачавай, якая з дзвюх праведзеных індывідуальных дысцыплінаў выйграла дзве: спрынт і гонку пераследу.

Дарэчы, мужчынская біятлонная зборная ў сваёй эстафеце была толькі 15-й, гонку выйграла Нарвегія.

7-ы этап Кубка свету па біятлоне пройдзе з 6 па 8 лютага ў Чэхіі.