на фота — галасуе лідар «Сірызы» Алексіс Цыпрас, telegraph.co.uk

У Грэцыі на ўсеагульных выбарах зачыніліся выбарчыя ўчасткі.

Згодна з самымі першымі вынікамі апытанняў выбаршчыкаў, левая партыя «Сірыза» атрымлівае ад 35 да 39% галасоў. Яна на 12-15% абыходзіць «Новую дэмакратыю» прэм'ера Самараса.

«Сірыза» раней заяўляла аб жаданні дамагчыся спісання часткі вялізнага знешняга доўгу Грэцыі і змякчэння мер жорсткай эканоміі.

З перамогай Сірызы Афіны змогуць блакаваць у ЕС ініцыятывы па стрымліванні Пуціна і Лукашэнкі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?