Кубак свету па хакеі пасля 12-гадовага перапынку пройдзе з 16 верасня па 1 кастрычніка ў 2016 годзе ў Таронта. Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце Нацыянальнай хакейнай лігі.

Air Canada Centre — хакейная арэна ў Таронто.

Air Canada Centre — хакейная арэна ў Таронто.

Плануецца, што за галоўны прыз будуць змагацца 8 каманд, сярод якіх дружыны Расіі, ЗША, Канады, Чэхіі, Швецыі і Фінляндыі. Упершыню ў турніры возьмуць удзел каманда Еўропы і моладзевая зборная Паўночнай Амерыкі.

Каманды будуць падзелены на дзве групы, з якіх 4 наймацнейшыя зборныя пройдуць у паўфінал. Наймацнейшая дружына, як і на мінулых гульнях, вызначыцца ў трохматчавай серыі.

Кубак свету праводзіўся 5 разоў: у 1976, 1981, 1984, 1987 і 1991 гадах. Пад гэтай жа назвай у 1996 і 2004 гадах прайшлі яшчэ два турніры. Апошні Кубак свету заваявала каманда Канады, якая абыграла ў фінале Фінляндыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?