Электронныя табло з раскладам гартранспарту ўстановяць у бягучым годзе на 20 мінскіх прыпынках. Аб гэтым паведаміў на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме дырэктар дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Валерый Шкуратаў.

«На сёння электронным табло з раскладам грамадскага транспарту абсталяваны 20 прыпыначных пунктаў сталіцы. У бягучым годзе інтэрактыўныя экраны плануецца ўстанавіць яшчэ на 20 прыпынках», — сказаў Валерый Шкуратаў.

У Мінску правялі абследаванне ўсіх 1946 прыпыначных пунктаў. Выяўлены недахопы ва ўтрыманні або ўкамплектаванні 121 прыпынку. Так, на 19 пунктах адсутнічаюць лаўкі для сядзення, на 20 — урны для смецця, 49 прыпынкаў не абсталяваны павільёнамі, 42 пункты знаходзіліся ў нездавальняючым санітарным стане. Найбольшая колькасць парушэнняў выяўлена ў Савецкім, Ленінскім і Маскоўскім раёнах горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?