Паўночны ўсход ЗША рыхтуецца да сустрэчы са снежнай бурай, якая, па словах мэра Нью-Ёрка Біла дэ Блазі, можа стаць»самай моцнай у гісторыі гэтага горада».

Сіноптыкі прагназуюць, што ў бліжэйшыя два дні ў некаторых раёнах Нью-Ёрка, Нью-Джэрсі, Канэктыкута, Пенсільваніі, Масачусэтса і Мэна можа выпасці да 1,5 м снегу.

Дэ Блазі, як і належыць у такіх выпадках, заклікаў жыхароў Нью-Ёрка не карыстацца асабістым аўтатранспартам і без неабходнасці не выходзіць на вуліцу.

Пасля такога папярэджання ў гарадскіх крамах за вечар літаральна апусцелі паліцы. Асаблівай папулярнасцю карысталіся прадукты харчавання, ліхтарыкі і батарэйкі, паколькі перабоі з электрычнасцю ў выніку снежных бур практычна непазбежныя.

Па прагнозах, цыклон адступіць толькі ўвечары 27 студзеня.

Апошні рэкордны снегапад, які прынёс 68 см снегу, прайшоў у Нью-Ёрку ў лютым 2006 года. Снегапад мінулага года да рэкорду не дацягнуў, але каштаваў жыцця па меншай меры 10 жыхарам горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?