Камп’ютар IBM PC/XT 1983 года — «залатой эры» IBM. Фота Ruben de Rijcke
Адно з магчымых вырашэнняў фінансавых праблем IBM, сцвярджае Крынглі, завецца «Праект Хром». Гэта маштабная рэарганізацыя кампаніі, што прадугледжвае звальненне 26% супрацоўнікаў кампаніі альбо 112 тысяч чалавек у абсалютных лічбах. Ужо на гэтым тыдні супрацоўнікі IT-гіганта могуць пачаць атрымліваць непрыемныя тэлефанаванні, сцвярджае аналітык.
Падобныя маштабныя звальненні не ў навінку для IBM — у 1993 годзе кампанія звольніла 60 тысяч чалавек.
У праблемах IBM Крынглі вінаваціць папярэдніх гендырэктароў кампаніі Луіса Герстнэра і Сэма Палмісана і іх хаатычны мэнэджмент ды новага гендырэктара Джыні Рамэці і яе няздольнасць навесці парадак.
***
Колішні лідар і адзін са стваральнікаў рынку персанальных камп’ютараў, IBM саступіла першае месца ў продажах «жалеза» ў 1986 годзе. З таго часу кампанія паступова пераходзіла да карпаратыўных паслуг, продажу праграмных прадуктаў. На сёння больш за 90% бізнэсу IBM складаюць сэрвісы, а не абсталяванне.