У названы перыяд праз сэрвіс кантэкстнай рэкламы Google AdWords распаўсюджвалася рэклама абортаў, што супярэчыць не толькі расійскаму заканадаўству, але і правілам самой кампаніі.

За парушэнне Google мусіць выплаціць штраф у памеры 100 тысяч расійскіх рублёў (блізу 1500 даляраў), мінімальна магчымую суму згодна з расійскім законам «Аб рэкламе». Разам з Google на тую жа суму аштрафаваныя два рэкламадаўцы.

Як і рэклама азартных гульняў, рэклама абортаў недапушчальная ў сэрвісах Google, але недабрасумленныя рэкламадаўцы часам «прабіваюцца» праз аўтаматычныя фільтры, сцвярджае кампанія.

Скаргу на нібы наўмысную рэкламу абортаў Google і «Яндэксам» у ФАС накіравала ў кастрычніку 2014 года расійская Ліга бяспечнага інтэрнэту. Тады «Яндэкс» выказваў меркаванне аб тым, што Ліга бяспечнага інтэрнэту пераблытала рэкламу з вынікам пошукавай выдачы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?