Як паведамляецца ў прэс-рэлізе, распаўсюджаным холдынгам «БелМузТБ», на матэрыяльна-тэхнічнай базе якога будзе працаваць тэлеканал ТНТ International, праваўладальнік апошняга ТАА «Трыо Медыя» афіцыйна абвясціла аб пачатку вяшчання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Прадстаўнік праваўладальніка праінфармаваў аб тым, што ліцэнзія на вяшчанне тэлеканала атрымана і працэдура дакументальнага афармлення завершана, а перамовы з кабельнымі аператарамі краіны знаходзяцца на заключным этапе.

Сетка вяшчання ТНТ International будзе фармавацца на базе кантэнту расійскага тэлеканала ТНТ-Comedy (міжнароднай версіі тэлеканала ТНТ), які выкарыстоўваецца па ліцэнзійнай дамове.

Беларусам штодня і кругласутачна абяцаюць паказваць серыялы, гумарыстычныя і забаўляльныя праекты, скетчы і шоў Comedy Club Production: Comedy club, Comedy Woman, Stand Up, «Фізрук», «Інтэрны», «Універ», «Дом-2» і іншыя.

***

ТНТ — расійскі федэральны тэлеканал, што пачаў вяшчанне ў 1998 годзе. З 2001 года ўваходзіць у Газпрам-Медыя Холдынг. Аўдыторыя ТНТ па ўсіх краінах налічвае больш за 100 млн чалавек.

Некаторыя шоў тэлеканала выклікалі буйныя скандалы, крытыкуецца правакаванне канфліктаў у рэаліці-шоў «Дом-2», распальванне міжнацыянальнай варожасці ў «Наша Russia», сэксуальная тэматыка «Шчаслівыя разам», «сартырны» гумар «Comedy Club».

У Беларусі вяшчанне каналу было прыпыненае ў 2011 годзе, афіцыйная прычына не была названая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?