Эма Уотсан. Постар да фільма «Гары Потэр і Дары Смерці, ч.2»

Эма Уотсан. Постар да фільма «Гары Потэр і Дары Смерці, ч.2»

Фільм «Красуня і Пачвара» будзе здымаць студыя Дыснэя — падобна да таго, што стужкаа стане кінарымэйкам мультфільма 1991 года.

Яго рэжысёрам стане Біл Кондан (мае «Оскар» за сцэнар да «Богі і монстры» 1999 года), прадзюсарамі, згодна з чуткамі, стануць Дэвід Гоберман і Тод Ліберман (вядомыя па супрацы над двума фільмамі «Мапеты» 2011 і 2013 гадоў).

Допіс Эмы Уотсан на Facebook набраў мільён «лайкаў» за 15 гадзін.

Эма Уотсан прызнаецца, што вырасла на казцы «Красуня і Пачвара» (верагодна, маецца на ўвазе мультфільм 1991 года) і для яе выкананне танцу «Be Our Guest» і песні «Something There» будзе «сюррэалістычным». «Шасцігадовая я на сёмым небе ад шчасця, сэрца выбухае», — піша акторка і абяцае пачаць урокі спеваў.

Дата пачатку здымак і выхаду фільма пакуль невядомыя, як і выканаўца другой галоўнай ролі — Пачвары.

***

Эма Уотсан здымалася ў фільмах пра Гары Потэра з 9 год. У 19 год яна была прызнаная самай высокааплочвальнай акторкай дзесяцігоддзя. Іншыя значныя ролі — Сэм у «Добра быць ціхоняй» (прэмія MTV Movie Awards за лепшы акторскі склад) і дачка Ноя Іла ў «Ной». У 2014-м названая Паслом добрай волі ААН-Жанчыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?