Вытворчасць валавога ўнутранага прадукту ў Беларусі за 2007 год склала 108,1 працэнта да ўзроўню 2006-га, паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве статыстыкі і аналізу.

За год аб'ём прамысловай вытворчасці ўзрос на 8,5 працэнта.

Паводле даных Мінстата, па выніках 11 месяцаў 2007 года энергаёмістасць валавога ўнутранага прадукту знізілася на 8,6 працэнта пры запланаваных гадавых параметрах мінус 6-7 працэнтаў. Узровень рэнтабельнасці рэалізаванай прадукцыі прамысловасці за 11 месяцаў склаў 13,1 працэнта пры прагнозе на год 14,5 працэнта. Прадукцыйнасць працы ў студзені-лістападзе дасягнула 107,3 працэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?