Цяперашняя сітуацыя з цэнамі ў Беларусі — гэта адліга, а не замарозка.

БелТА

БелТА

Пра гэта сёння журналістам заявіла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч.

На гэты момант беларускія ўлады сумесна з бізнес-саюзамі шукаюць баланс інтарэсаў спажыўцоў і гандлю ў пытанні цэнаўтварэння. «Цяпер сітуацыя ўжо не замарожаная, гэта адліга», — адзначыла ў гэтай сувязі намеснік міністра.

Паводле яе слоў, як будзе складвацца сітуацыя ў далейшым, залежыць «ад індыкатыву, які ёсць на валютным рынку — валютнага кошыка ў прывязцы да спажывецкага рынку».

«І ўрад прымае рашэнні, слухаючы ў тым ліку бізнес, буйных імпарцёраў, рознічныя крамы», — сказала Ірына Наркевіч, нагадаўшы аб нядаўніх у Мінгандлі рабочых сустрэчах з прадстаўнікамі буйнога бізнесу і саюзаў прадпрымальнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?