Delfi.lt

Delfi.lt

Еўропа павінна засвоіць урокі гісторыі і не дапусціць з'яўлення новых агрэсараў, якіх сёй-той не жадае заўважаць, сказала літоўскі прэзідэнт Даля Грыбаўскайце ў дзень памяці ахвяр Халакосту.

Кіраўнік дзяржавы сказала, што і ў сённяшняй Еўропе яна бачыць паралелі з гістарычнымі падзеямі першай паловы мінулага стагоддзя, з уздымам гітлерызму - папушчальніцтва або ігнараванне, якія тады дазволілі агрэсару замацаваць рэжым.

«На жаль, і сёння ў Еўропе мы можам назіраць паралелі, калі сёй-той не жадае заўважаць агрэсара, ціха заставацца абыякавым або ігнараваць тое, што зараз пачынаецца ў Еўропе і свеце.

У нас велізарны міжнародны тэрарызм, удалечыні ад межаў Літвы, а зблізку мы назіраем адкрытую агрэсію суседа супраць суседа. І гэта злачынства супраць чалавечнасці — агрэсія, гвалт, асабліва супраць мірнага насельніцтва.

Цяпер мы бачым, што ў вайсковых канфліктах больш за ўсё пакутуе не войска, не узброеныя людзі, а менавіта цывільнае насельніцтва», — сказала Грыбаўскайце ў інтэрв'ю Літоўскаму радыё ў аўторак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?