Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачата справа ў дачыненні да сямейнай пары, якія падазраюцца ў вырабе і распаўсюджванні парнаграфічных матэрыялаў праз інтэрнэт (ч. 2 арт. 343 КК). 

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, паставай для распачынання крымінальнай справы паслужылі матэрыялы праверкі, праведзенай галоўным упраўленнем па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС. 

Устаноўлена, што 25-гадовая грамадзянка Расіі, якая мае від на жыхарства ў Беларусі, разам са сваім мужам арандавала кватэру ў Мінску, у якой абуладкавалі «працоўныя» месцы з камп'ютарнай тэхнікай і вебкамерамі. Падазроная наймала дзяўчат, якія за грошы выконвалі любыя просьбы па задавальненні сексуальных патрэб карыстальнікаў інтэрнэта ў рэжыме анлайн. 

У ходзе вобыску, праведзенага па месцы жыхарства фігурантаў у Мінскім раёне, выяўлена і канфіскавана камп'ютарная тэхніка, мабільныя тэлефоны і іншае абсталяванне, якія выкарыстоўваліся падазронымі для ўчынення злачынства. 

У дачыненні да затрыманых праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?