У бранзалет Letherman Tread уваходзяць 25 інструментаў, сярод іх маленькі загнуты нож-гачок, адкрывачка для пляшак, карбідавы малаточак для разбівання шкла, гаечныя ключы і адвёрткі розных тыпаў і нават іголка для даставання сім-карты.

Бранзалет пастаўляецца ў чорным і светла-шэрым колерах, матэрыял — нержавеючая сталь. Ён дазволены для праносу ў самалёты Адміністрацыяй аховы транспарту ЗША, сцвярджае Letherman.

Такі інструмент відавочна спадабаецца і інжынеру, і вандроўніку-раварысту, а тое і працавітай хатняй гаспадыні.

Цана бранзалета складае 150-200 даляраў. На момант публікацыі, праз 5 дзён пасля пачатку продажаў, першая партыя бранзалетаў, што прадавалася праз сайт кампаніі, была раскупленая. Паcтупленне ў шырокі продаж у афлайн-крамах чакаецца летам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?