Сёньня ўначы ў адной з кватэр пяціпавярховага дому ў Жалезнаводзку , што ў Стаўрапольскай вобласьці Расеі, прагрымеў выбух. У выніку дужа пашкоджаныя чатыры кватэры. Шэсьць чалавек загінулі, пяцёра шпіталізаваныя. Усяго ўратаваць удалося 8 чалавек. Мяркуюць, што прычынай выбуху магло стаць тое, што адзін з жыхароў карыстаўся духоўкай газавай пліты для ацяпленьня кватэры.

9 студзеня падобная трагедыя адбылася ў Казані.

Паводле www.echo.msk.ru

Ілюстрацыя — http://phillumania.narod.ru/

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0