Стан атмасфернага паветра ў Мінску ацэньваецца як стабільна добры. Аб гэтым паведаміў на пасяджэнні калегіі, прысвечанай вынікам работы Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя за 2014 год і задачах на 2015-ы, старшыня камітэта Аляксандр Баравікоў.

«Па выніках 2014 года стан атмасфернага паветра ў Мінску ацэньваецца як стабільна добры. Практычна па ўсіх паказчыках якасць паветра ў сталіцы лепшая, чым у абласных цэнтрах. Асаблівую заклапочанасць выклікае забруджванне дробнадысперсным пылам ПМ10, свой уклад уносіць і пыл з будпляцовак», — сказаў Аляксандр Баравікоў.

У мінулым годзе мінскія прадпрыемствы выкінулі ў паветра не больш як 25,1 тыс. т забруджвальных рэчываў. Такі ж паказчык быў і ў 2013 годзе, у 2012-м ён склаў 26 тыс. т. Транспарт, які з'яўляецца важнейшай крыніцай забруджвання паветра (больш як 85 працэнтаў выкідаў), у мінулым годзе выкінуў амаль 160 тыс. т. Гэта значыць усяго ў сталіцы ў паветра было выкінута прыкладна 185 тыс. т забруджвальных рэчываў. Для параўнання: у 2008-2009 гадах гэта лічба набліжалася да 250 тыс. т.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?