27.01.2015 / 16:46

Беларусь пашырыла пералік тавараў з Расіі, якія падлягаюць веткантролю

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 21 студзеня 2015 года №30.

Ветнагляду цяпер будуць падлягаць усе тавары, уключаныя ў адзіны пералік тавараў, якія падлягаюць веткантролю, зацверджаны рашэннем Камісіі Мытнага саюза №18 ад 18 чэрвеня 2010 года. Раней Беларусь ажыццяўляла веткантроль у дачыненні да асобнай катэгорыі тавараў.

Як растлумачылі ў Мінсельгасхарчы, такое рашэнне прынята ў мэтах выключэння заносу ўзбуджальнікаў інфекцыйных захворванняў, якія маюць распаўсюджванне на тэрыторыі Расіі (яшчур, блутанг, грып птушак), і падтрымання эпізаатычнага дабрабыту ў Беларусі.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру