27.01.2015 / 18:05

БАТЭ з’явіцца ў футбольным сімулятары Pro Evolution Soccer 2015 2

Сімулятар кампаніі Konami стане адзінай відэагульнёй, дзе можна будзе прымераць віртуальную форму барысаўскага клуба, паведамляе БАТЭ.

Разам з беларускім БАТЭ ў чарговым абнаўленні з’явяцца клубы Марыбар (Славенія), Базель (Швейцарыя) і Бешыкташ (Турцыя), за іх можна будзе згуляць у Лізе чэмпіёнаў.

Клуб адзначае падабенства формы і твараў гульцоў да рэальнасці.

Серыя Pro Evolution Soccer знаходзіцца ў пастаянным змаганні за сэрцы геймераў з гульнямі EA Sports серыі FIFA. У PES часцей за ўсё ўзнікаюць праблемы з ліцэнзаваннем вядомых клубаў, ліг і стадыёнаў (напрыклад, у PES 2015 англійскія і італьянскія клубы маюць выдуманыя назвы). Гэта адваблівае пэўную частку гульцоў, некаторыя ж, нягледзячы на тое, лічаць PES лепшай за FIFA. Ацэнкі PES 2015 у сярэднім вышэй за FIFA 15 паводле GameRankings.

БАТЭ рэдка з’яўляецца ў футбольных сімулятарах, але беларуская футбольная ліга ўжо многа год прысутнічае ў сімулятарах менеджара Football Manager, а часам і FIFA Manager.

Аляксандр Арсёнаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
wp / Адказаць
28.01.2015 / 10:10
Ужо даўно зьявілася, слоўпокі. Але FIFA 15 нашмат лепш.
0
Гастрит от борща с уксусом / Адказаць
28.01.2015 / 15:07
Не трынди, фанатик. Сам играй в свою толпу деревянных кукол с нереалистичной анимацией, и бредом, тепа регулировки скорости игры и т.п.PES на голову выше штампованного г от EA. Жаль, что девки, с которыми вы встречаетесь, идут у вас на поводу, и не думают также.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру