Аддзелам па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Лідскага РАУС выяўлены факт растраты былымі начальнікам і некалькімі майстрамі каўбаснага цэха ААТ «Лідскі мясакамбінат» даверанай ім прадукцыі.

Як паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Вераніка Пасмецьева, падчас аператыўна-вышуковых і праверачных мерапрыемстваў аператыўнікі БЭЗ прызначылі рэвізію, пасля правядзення якой устанавілі недастачу 37,5 тон мясной прадукцыі ў каўбасным цэху на агульную суму амаль 2 млрд рублёў.

Аператыўнікі высветлілі, што па віне матэрыяльна-адказных асоб каўбаснага цэха і іх нядбайнага стаўлення да абавязкаў усяго за 4 месяцы (з чэрвеня па верасень 2014 года) утварылася такая вялікая недастача на прадпрыемстве. Работнікі цэха проста не выконвалі тэхнічныя нормы і правілы вытворчасці мясной прадукцыі, а з боку кіраўніцтва цэха адсутнічаў належны кантроль за падначаленымі.

У цэху матэрыяльна-адказнымі асобамі не вёўся належны ўлік сыравіны і гатовай прадукцыі, а пры закладцы сыравіны і дапаможных матэрыялаў не выконваліся звычайныя патрабаванні пры працы з тэрмічнымі камерамі.

Зараз АБЭЗ Лідскага РАУС у дачыненні да шасці падазроных асоб распачата справа за прысваенне і растрату, учыненыя арганізаванай групай у асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 211 КК).

Самі падазроныя факт прысваення і растраты мясной прадукцыі не прызнаюць, гэта інфармацыя правяраецца аператыўнікамі БЭЗ у межах крымінальнай справы.

ААТ «Лідскі мясакамбінат» звярнуўся з хадайніцтвам у пракуратуру Лідскага раёна аб спагнанні з вінаватых асоб нанесенага прадпрыемству ўрону ў судовым парадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?