27.01.2015 / 20:42

Камандзір баевікоў ДНР «Гіві» прымусіў палонных украінцаў з’есці свае шаўроны увага, жорсткае відэа 75

З’явілася відэа, на якім добра бачна, як «апалчэнцы» абыходзяцца з палоннымі. На ім камандзір батальёна «Самалі» з пазыўным «Гіві» спачатку ставіць ўкраінскіх ваеннапалонных на калені, а потым прымушае з’есці шаўроны.

Паказальна, што ў кадры некалькі разоў з’яўляюцца мікрафоны тэлеканалаў «Лайфньюз» і «Расія». Пасля, «Гіві» абвінавачвае аднаго з палонных – падпалкоўніка Сяргея Кузьміных – у разбурэннях навокал. Даведаўшыся, што украінскі вайсковец з Жытоміру, «Гіві» абяцае дайсці датуль, і ўтварыць тое ж, што адбываецца на Данбасе.

Затым палонным завязваюць вочы і запіхваюць іх у машыну.

«Лахі пячальныя, вы папалі ў ад!», — крычыць на развітанне адзін з ДНР-аўцаў.

34-гадовы «Гіві» – даўно вядомы ў медыях персанаж. Сапраўднае імя яго — Міхаіл Сяргеевіч Талстых. Ён родам з Усходняй Украіны. Свой пазыўны ён узяў ў гонар дзядулі-грузіна. Пасля баёў за Ілавайск атрымаў званне падпалкоўніка ДНР.

У кастрычніку мінулага года «Гіві» звярнуўся да лідара партыі ЛДПР Уладзіміра Жырыноўскага з просьбай даць «апалчэнню» аўтамабілі для перавозкі параненых. Неўзабаве Жырыноўскі адправіў партыю аўтамабіляў «Ніва» тэрарыстам.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
партызан / Адказаць
27.01.2015 / 20:51
Можна хiба толькi ўявiць што ўкра партызаны прымусяць зьесьцi гэнага гiвi калi адловяць..
0
Ужас / Адказаць
27.01.2015 / 20:54
Попади гиви к западенцем, распилим живого двуручной пилой...
0
Рузгий мир / Адказаць
27.01.2015 / 20:55
"Высокодуховная", больная мразь из руссского мира. Если Украинцы не посадят на кол, дур...ми будут. Интересно, что с этим "Гиви" сделали бы Грузины, особенно после 2008 года ???? Что с ним сделал бы дед ???
Паказаць усе каментары/ 75 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру