Жанр: драма, камедыя
Рэжысёр: Алехандра Гансалес Іньярыту
У ролях: Майкл Кітан, Эдвард Нортан, Зак Галіфіянакіс, Андрэа Райзбара, Эмі Раян, Эма Стоўн, Наомі Уотс, Кені Чын ЗША, Канада, 119 хв.

Былы акцёр Рыган Томпсан, які некалі сыграў ролю папулярнага супергероя Бёрдмена, цяпер вырашае ўзяць удзел у новай брадвейскай пастаноўцы, каб вярнуць сабе былую славу.

Не ўсё яго задавальняе ў гэтай п’есе, таму ён запрашае новага эксцэнтрычнага акцёра Майка, каб ажывіць пастаноўку і надаць ён рэалістычнасці.

Новы фільм Іньярыту расказвае пра жыццё акцёраў па-за сцэнай, творчыя пакуты і неабходнасць зноў і зноў даказваць сабе і іншым уласную вартасць.

Стужка адсылае як да класічных фільмаў пра супергерояў, так і да апавядання Рэйманда Карвера «Пра што мы гаворым, калі гаворым пра каханне», па якім Томпсан ставіць сваю п’есу.

Адметны таксама і спосаб падачы: фільм выглядае быццам бы цэльным, без мантажных злепак.

Стужка атрымала мноства ўзнагарод, сярод якіх «Зала- ты Глобус — 2015» за най- лепшыя сцэнар і мужчынскую роль (Майкл Кітан), а таксама намінаваная на «Оскар-2015».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?