AFP
Баевікі-ісламісты напалі на буйны гатэль у лівійскай сталіцы, папулярны сярод замежнікаў. Загінулі прынамсі дзевяць чалавек, сярод якіх пяць замежнікаў.
Афіцыйныя прадстаўнікі паведамілі, што загінулі амерыканец, француз і тры грамадзяніны азіяцкіх краін.
Некалькі ўзброеных людзей уварваліся ў гатэль «Карынтыя» ў Трыпалі і адкрылі беглы агонь у холе гасцініцы. Ля ўваходу ў гатэль яны падарвалі начынены выбухоўкай аўтамабіль.
Па некаторых паведамленнях, налётчыкі самі падарвалі сябе.