Reuters.com

Reuters.com

Прэзідэнт ЗША Барак Абама і канцлер ФРГ Ангела Меркель абмеркавалі ў ходзе тэлефоннай размовы канфлікт ва Украіне, дамовіўшыся аказаць ціск на Маскву. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на прэс-службу Белага дома.

«Абама і Меркель дамовіліся аб неабходнасці прыцягнуць Расію да адказнасці за падтрымку сепаратыстаў і невыкананне сваіх абавязацельстваў па мірнай дамове», — заявілі ў Белым доме, адзначыўшы, што лідары дзвюх краін выказалі заклапочанасць ростам ўзроўню гвалту на ўсходзе Украіны.

Канцлер ФРГ і прэзідэнт ЗША таксама пагадзіліся з тым, што неабходна прадоўжыць аказваць Украіне фінансавую падтрымку дзеля стабілізацыі яе эканомікі і правядзення рэформаў, якія «закладуць аснову для вяртання да росту і росквіту».

У чацвер, 29 студзеня, адбудзецца паседжанне міністраў замежных спраў Еўрасаюза, на якім будзе абмяркоўвацца пытанне рэакцыі ЕС на эскалацыю канфлікту ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?