Крыстэн Уіг, Лэслі Джонс, Кейт МакКінан, Меліса МакКарці. Фота: THR/AP Images/Invision

Крыстэн Уіг, Лэслі Джонс, Кейт МакКінан, Меліса МакКарці. Фота: THR/AP Images/Invision

Культавая дылогія «Лаўцы прывідаў» з Білам Мюрэем, Дэнам Эйкрайдам і Сігурні Уівер у хуткім часе атрымае працяг, у якім галоўнымі героямі стануць жанчыны. Рэю, Ігану, Уінстану і Вэнкману змена пола не пагражае: на іх месца прыйдзе новае пакаленне герояў.

Ролі новых Лаўцоў прывідаў дастануцца сяброўцы рэжысёра Мелісе МакКарці, Крыстэн Уіг, Лэслі Джонс і Кейт МакКінан.

Перамовы не завершаныя, але знаходзяцца ў фінальнай стадыі, сцвярджае The Hollywood Reporter. Студыя Sony вяла перамовы і са славутай Эмай Стоўн, але тая не знайшла часу для фільма, згадвае «Кінапошук».

Рэжыёрам фільма стане Пол Фіг, які добра сябе зарэкамендаваў у камедыях «Копы ў спадніцах» і «Дзявічнік у Вегасе».

Рэжысёр арыгінальнай дылогіі Айвен Райтман адмовіўся працаваць над перазапускам пасля таго, як выканаўца галоўнай ролі Біл Мюрэй не праявіў цікаўнасці да новага фільма. Сам Мюрэй раней казаў, што здымецца ў новых «Лаўцах прывідаў» толькі калі яго персанажа заб’юць у першыя ж секунды.

Сцэнарыстам новага фільма стане Кэці Дыполд, якая раней працавала над «Копамі ў спадніцах». Яна сцвярджае, што перазапуск «Лаўцоў прывідаў» будзе «шалёна смешным і адначасова па-сапраўднаму страшным».

Даты пачатку здымак і выхаду на экраны не ўдакладняюцца. Згона з чуткамі, фільм найхутчэй выйдзе на экраны ў 2016 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?