Хуткага адскоку цэнаў на нафту не адбудзецца, заявіў міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў, выступаючы ў Савеце Федэрацыі.

«Усе эксперты прызнаюць, што такая сітуацыя носіць доўгатэрміновы характар, бо хуткага адскоку цаны на нафту, як гэта было ў крызіс 2008-2009 гадоў, не адбудзецца. Звязана гэта з тым, што цяпер у свеце досыць вялікі аб'ём вытворчасці нафты, і пры запаволенні тэмпаў росту сусветнай эканомікі гэта залішняя вытворчасць нафты цісне на цану», — сказаў ён.

Па словах міністра фінансаў, сукупны эфект ад знешніх шокаў для плацёжнага балансу Расіі складае 200 млрд даляраў.

Раней Сілуанаў агучваў ацэнку ў за 130 млрд даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?