Канфлікт Расіі і Украіны з-за Крыма і Данбаса прывёў да сур'ёзных страт у сферы авіяцыі. За год не стала 178 адзінак тэхнікі ВПС Украіны.

Гэта амаль палова самалётаў і верталётаў, якія стаялі на ўзбраенні Украіны. Пра гэта сказана ў спецыяльнай справаздачы World air FORCES 2015.

«Канфлікт стаў цяжкім цяжарам для украінскіх узброеных сіл, мноства паветраных судоў былі падбіты або знішчаны на зямлі. Нашы запісы сведчаць, што яе (Украіны) вайсковы інвентар скараціўся з 400 адзінак актыўных паветраных суднаў да 222 за 12 месяцаў», — сказана ў справаздачы.

Пазасталыя 222 баявыя паветраныя караблі — гэта 60 знішчальнікаў, бамбавікоў і штурмавікоў, 30 ваенна-транспартных самалётаў і каля 90 верталётаў.

Баявыя страты ўкраінцаў нашмат меншыя. Проста, відаць, большасць тэхнікі, якая лічылася на балансе, на справе, аказалася, не лётае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?