Вышук зніклага мінчука перарос у раскрыццё забойства, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

25 студзеня ў Фрунзенскае РУУС Мінска паступіла паведамленне аб тым, што знік жыхар дома па праспекце Пушкіна.

29-гадовы хлопец ужо тры дні не з'яўляўся дома. Раней загулы бывалі, але не такія працяглыя. Таму сваякі і звярнуліся ў міліцыю з адпаведнай заявай.

У выніку працы міліцыянты прыйшлі да высновы, што зніклы стаў ахвярай забойства.

Высветлілася, што злачынства здзейсніў 23-гадовы жыхар суседняга дома — прыяцель забітага. Раніцай 21 студзеня зніклы знаходзіўся ў гасцях у знаёмца, дзе яны выпівалі. Неўзабаве паміж імі ўзнікла сварка, і гаспадар ударыў госця сякерай па галаве. Уначы гаспадар кватэры закапаў труп у склепе дома, дзе пражываў. Цела было знойдзена ў ходзе агляду месца здарэння.

Падазраваны быў затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да яго 26 студзеня Фрунзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па арт.139, ч.1 Крымінальнага кодэкса («Забойства»). Праводзіцца расследаванне.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?