30 базавых велічынь - 1 млн 50 тыс. руб. - прысудзілі полацкай маладафронтаўке Кацярыне Салаўёвай, абвіначанай у нанясеньні некалькіх палітычных графіці на полацкі гарвыканкам два месяцы назад.

Працэс вяла судзьдзя Абрамава, абараняў дзяўчыну адвакат Аляксандр Галіеў.

«Судзьдзі галоўнае было як мага хутчэй скончыць гэты працэс, — каментуе прысуд Кася, — яна нават не ўлічыла той факт, што пры затрыманьні мяне зьбівалі, абражалі, спрабавалі падпаліць валасы. Сьведка з боку міліцыі спадар Афіцэраў хутка даў патрэбныя сьведчаньні й мяне прызналі вінаватай.»

Нагадаем, зараз на актывістку полацкага Маладога Фронту Кацярыну Салаўёву заведзена крымінальная справа па артыкуле 193’1’1 — «удзел у незарэгістраванай арганізацыі», па артыкуле 370 КК Беларусі — «зьнявага дзяржаўных сымбаляў» распачата следзтва.

Прэс-служба Маладога Фронту

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0