Чысты прыбытак найбуйнейшай сацыяльнай сеткі ў свеце Facebook па выніках 2014 склаў 2,94 млрд даляраў, што на 96% вышэй, чым за папярэдні год.

Акрамя таго, у чацвёртым квартале прыбытак перавысіў 701 млн даляраў. Гэта на 34% вышэй, чым за той жа перыяд мінулага года.

Паводле дадзеных кампаніі, Facebook нарошчвае даходы за кошт росту продажаў мабільнай рэкламы; у мінулым годзе менавіта яна прынесла дзве траціны агульнай рэкламнай выручкі.

Сацыяльная сетка налічыла 1,39 млрд актыўных карыстальнікаў штомесяц — за год лік карыстачоў вырасла на 13%.

«Мы паспелі шмат зрабіць у 2014 годзе», — гаворыцца ў заяве кіраўніка кампаніі Марка Цукерберга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?