Міністр замежных спраў Польшчы Гжэгаж Схетына лічыць неабходным зрабіць больш жорсткімі санкцыі ў дачыненні да Расіі з прычыны яе ролі ў канфлікце на ўсходзе Украіны.

«Расія павінна зрабіць высновы, павінна зразумець, што яна супрацьстаіць пазіцыі, што падтрымліваецца аднагалосна усім светам», - перадае Reuters.com словы Гжэгажа Схетыны.

У чацвер міністры замежных спраў краін Еўрасаюза вырашаць, ці будуць падоўжаныя і наколькі санкцыі супраць Расеі.

Як гаворыцца ў праекце дакумента, які патрапіў у СМІ, міністры замежных спраў краін Еўрасаюза маюць намер працягнуць санкцыі і пашырыць «чорны спіс» расійскіх грамадзян і кампаній, у дачыненні да якіх уведзены абмежаванні. На колькі менавіта будуць падоўжаныя санкцыі, пакуль не ясна, у апошніх паведамленнях агенцтва Рэйтэр гаворыцца пра тэрмін да канца 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?