Па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра скочыў з 15210 да 15360 рублёў. Гэта гістарычны максімум. Курс у абменніках цяпер можа дасягнуць 15670 рублёў.

Сітуацыя звязаная з каціроўкамі на расійскай біржы, дзе амерыканская валюта падаражала да 69 рублёў на фоне магчымага ўвядзення новых санкцый Захаду.

Расійскі рубель тым часам нязначна апусціўся, каб не ўздымаць даляр занадта высока ў дзень выступлення Аляксандра Лукашэнкі.

Расійскі рубель знізіўся з 227 да 224,5 беларускіх рублёў.

Еўра вырас з 17 290 да 17 340 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0