Кінастудыя «Беларусьфільм». Фота: academic.ru

Кінастудыя «Беларусьфільм». Фота: academic.ru

Сярод тэм фільмаў паводле сацыяльна-творчых замоў — «Сацяльная моладзевая праблематыка, што раскрывае праблемы наркаманіі», «Выбітныя гістарычныя дзеячы — ураджэнцы Беларусі», «Гераічная барацьба савецкага народу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў». На гэтыя тэмы патрабуецца адзін 4-серыйны тэлефільм (ад 52 хвілін на серыю) і адна кінаверсія (ад 90 хвілін). З рэспубліканскага бюджэту будзе выдаткавана да 10, 11 і 12 млрд беларускіх рублёў (прыкладна 650-790 тысяч даляраў) адпаведна.

Па яшчэ адной тэме, «Дзейнасць сучасных абаронцаў Айчыны па гарантаванні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» патрабуецца толькі адзін двухсерыйны тэлефільм, на яго будзе выдаткавана не больш за 7 млрд рублёў (460 тысяч даляраў).

Таксама запатрабаваныя тры негульнявыя фільмы хранаметражом ад 52 хвілін на тэмы «Найноўшая гісторыя незалежнай Беларусі», «Дасягненні Рэспублікі Беларусь у розных галінах і сферах дзейнасці» і «Настаўнікі беларускай школы». Сумарна на тх будзе выдаткавана да 2,2 млрд рублёў (каля 145 тысяч даляраў).

Разгляд прапанаваных кінапраектаў пройдзе з 17 сакавіка па 2 красавіка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?