Кастрычніцкі (Мінска) раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце падзення шасцігадовага хлопчыка з вышыні ў Нацыянальным аэрапорце Мінск.

Аб гэтым паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення СК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Паводле яго інфармацыі, няшчасны выпадак, а менавіта такая версія здарэння галоўная ў следчых органаў, адбыўся 26 студзеня. Дзіця сваволіла, маці безвынікова рабіла яму заўвагі. Яно лазіла па агароджах. У пэўны момант хлопчык сарваўся і ўпаў з трэцяга паверху.

З пераломамі дзіця было змешчана ў бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?