Пачынаецца «Марафон падтрымкі кнігарні логвінаЎ». Гэта будзе шэраг дабрачынных канцэртаў, літаратурных выступаў, перфомансаў.

Гэтак, ужо ў панядзелак, 2 лютага, «Марафон» адкрыецца татальнай інсталяцыяй-перфомансам «Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk».

Бяруць удзел: Ілля Сін, Павал Вайніцкі, Яўген Рагозін.

Кнігарня логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Пачатак гадзіне а 18:00—19:00. Уваход – вольны.

5 лютага за прылаўкам кнігарні логвінаЎ (Мінск, Незалежнасці, 37а) цэлую гадзіну будзе стаяць пісьменнік Адам Глобус. Тое выдатная магчымасць з першых вуснаў пачуць пра кніжныя навінкі, паслухаць развагі пра літаратуру, атрымаць аўтограф.

Пачатак а 19-й. Уваход - вольны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0